XI Міжнародны INSPIRED BY 17 – 20 траўня 2018 у Літве

У гэтым годзе ў Літве (Друскінінкай) адбылося чатырохдзённае мерапрыемства INSPIRED BY @ MediaBarCamp 2018, у якім прынялі ўдзел больш за сто ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і Швецыі. Мерапрыемства было сфакусавана на палітычнай актыўнасці і сабрала актывістаў з розных сфер для абмену ідэямі, вопытам і сумеснай працы і супрацоўніцтва.

Натхнёная БЕЛАРУСЬ / Натхнёны ВАМІ. Актывізм натхняе, і мы ўсе натхняем адзін аднаго. Актывісты шукаюць натхнення для сваёй дзейнасці усюды – гэта можа быць нейкая падзея, фільм ці кніга, музыка ці нешта, што матывуе і натхняе. Дзейнічаючы на ​​мясцовым узроўні, актывісты могуць уплываць не толькі на супольнасць, але і на рэгіён, краіну і, магчыма, увесь свет.