Запытвайце – адкажам

XТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎKУ?

INSPIRED BY – гэта штогадовае мерапрыемства для актывістаў з БЕЛАРУСІ. Мы запрашаем актывістаў з Расіі і краінаў Усходняга партнёрства – Украіны, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Рэспублікі Малдова – далучыцца да супольнасці INSPIRED BY, але, калі ласка, звярніце ўвагу, што прыярытэт аддаецца актывістам з БЕЛАРУСІ.

XТО ТАКІ АКТЫВІСТ?

Актывіст з’яўляецца сябрам арганізацыі грамадзянскай супольнасці, палітычнага руху / партыі, якія кіруюцца дэмакратычнымі каштоўнасцямі і жадаюць змяніць сваю супольнасць да лепшага. Мы запрашаем актывістаў з розных сфераў – палітыкі, грамадскіх арганізацыяў, гендару і правоў чалавека, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі, навакольнага асяроддзя і ўрбанізму, а таксама іншых актыўных грамадзянаў – падаць заяўку на INSPIRED BY ў Літве.

У МЯНЕ НЯМА ДОСВЕДУ ПРАЦЫ З ДЭМАКРАТЫЧНЫМІ ПРАЕКТАМІ — ЦІ МАГУ Я ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?

Калі ў вас ёсць амбіцыі, але няма неабходных інструментаў для пачатку працы, не турбуйцеся. Кожны актывіст адчуваў тое ж самае ў нейкі момант, і важна тое, што ў вас ёсць драйв і жаданне змяніць вашую супольнасць. Проста запоўніце заяўку і паведаміце нам, што вы хочаце зрабіць, якія праблемы падштурхнулі вас да актывізму і як вы робіце свой унёсак.

ЯКІЯ ЁСЦЬ КРЫТЭРЫ АДБОРУ?

Наступныя крытэры маюць быць выкарыстаныя ў працэсе адбору патэнцыйных удзельнікаў для INSPIRED BY у 2019 годзе:

Фармальныя крытэры:

  • Усе палі заявы павінны быць запоўнены;
  • Спасылкі на ўзгаданыя матэрыялы;
  • Моладзь да 35 гадоў;

Якасныя крытэры:

  • Гатоўнасць падзяліцца досведам і супрацоўніцтвам;
  • Матывацыя;
  • Інфармацыя аб актывізме;
  • Падрыхтаваныя матэрыялы для абмену досведам павінны быць прадстаўлены ў яснай і падрабязнай форме;
  • Абраны фармат для абмену з’яўляецца прывабным, практычным і натхняльным;

ТОЛЬКІ для выпускнікоў MBC:

  • Мерапрыемствы, якія былі ажыццяўлены сумесна з выпускнікамі MBC або іншымі актывістамі / арганізацыямі;
  • Уплыў падзей MBC на вашую актыўнасць;

Прыярытэты:

  • Актывісты з Беларусі;
  • Актывісты, якія знаходзяцца і ажыццяўляюць дзейнасць у рэгіёнах краіны;
  • Сферы дзейнасці:
    ◦  культура і мастацтва;

    ◦  гендар і правы чалавека;
    ◦  экалогія і ўрбанiзацыя;

    ◦  гарадскі і сельскі актывізм і ініцыятывы.

ЯКІ ЁСЦЬ ФАРМАТ МЕРАПРЫЕМСТВА?

INSPIRED BY збольшага зьяўляецца не-канферэнцыяй, а гэта азначае, што частка распарадку дня ствараецца актывістамі па меры паступлення іх ідэяў. У гэтым фармаце INSPIRED BY можа заставацца адкрытым для ўсіх, прычым актывісты і з досведам, і пачаткоўцы атрымліваюць аднолькавыя магчымасці ў арганізацыі ўзаемадзеяння з калегамі.

Пасля завяршэння адбору вас запросяць далучыцца да групы актывістаў для правядзення мерапрыемства, у якім вы будзеце аб’яднаныя з іншымі ўдзельнікамі, якія актыўныя ў тых жа галінах, што і вы.

ПРЫКЛАДЫ ФАРМАТАЎ

Дыскусія. Фармат абмеркавання не дае ўдзельнікам дакладных адказаў на пытанне, але ён павышае дасведчанасць па абранай тэме і умацоўвае нашую здольнасць працаваць над новымі і складанымі пытаннямі, дзе можа не быць адзінага меркавання. Гэта таксама адлюстроўвае адну з асноўных каштоўнасцяў INSPIRED BY @MediaBarCamp – памяркоўнасць і павага да тых, чые погляды адрозніваюцца.

Трэнінг. На гэтых семінарах тэарэтычны матэрыял змешваецца з практычнымі элементамі, якія дапамагаюць зразумець розныя меркаванні займальным спосабам. Гэта можа азначаць, што вы робіце нешта сваімі рукамі, рухаеце сваім целам, кажаце або разважае.

ЯК Я МАГУ ПАДЗЯЛІЦЦА СВАІМ ДОСВЕДАМ АКТЫВІЗМУ Ў INSPIRED BY?

Прадстаўляючы свой праект у INSPIRED BY, паспрабуйце зазірнуць у сутнасць вашага праекта і прыцягнуць аўдыторыю. Не зацыкляйцеся на паданні статыстычных дадзеных і лічбаў, а намагайцеся засяродзіцца на тым, якія ёсць вашыя мэты, з якімі праблемамі вы сутыкнуліся і якія стратэгіі вы выкарыстоўвалі для іх пераадолення. Уявіце, што вы самі былі сваёй аўдыторыяй – ці натхніліся б вы, каб прыйсці на ўласную прэзентацыю? Дзе вы ўзялі смеласць дзейнічаць згодна са сваім разуменнем? У залежнасці ад абранага фармату (абмеркаванне, семінар, воркшоп або іншае) і ў адзінай камандзе з іншымі ўдзельнікамі, якія дзейнічаюць у тых жа галінах, што і вы, неабходна патлумачыць, як можна сумесна выкарыстоўваць гэтыя ідэі.

ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ ДВОЕ З НАС ПРАДСТАЎЛЯЮЦЬ АДЗІН І ТОЙ ЖА ПРАЕКТ / ІНІЦЫЯТЫВУ?

Адпраўка двух удзельнікаў, занятых адной і той жа дзейнасцю, дазволена, але важна, каб вы прадстаўлялі праект па-рознаму або ў адрозных фарматах. У INSPIRED BY мы шануем асабістыя ідэі, і яны могуць адрознівацца нават пры аднолькавым праекце. Кожная заяўка апрацоўваецца індывідуальна.

МЕСЦАЗНАХОДЖАННЕ І ДАТА

Мерапрыемства доўжыцца чатыры дні (23-26 трауня), з якіх 2 дні цалкам прысвечаны працы, а 2 дні (першы і апошні) напалову прысвечаны працы і напалову – прыезду / ад’езду адпаведна. INSPIRED BY кожны год змяняе месца, аб якім аб’яўляецца толькі ў першы дзень мерапрыемства. Папярэднія мерапрыемствы праходзілі ў Нідзе, Дубінгяі, Швянтойі, Гіруляе, Троках і Друскеніках.

ВЫДАТКІ І ЛАГІСТЫКА

Дарожныя выдаткі (на візу і праезд з мінімальным уплывам на экалогію), пражыванне і харчаванне падчас мерапрыемства аплачваюцца арганізатарамі.

Віза: Калі ласка, адлюструйце ў форме заяўкі, калі вам спатрэбіцца віза для ўдзелу ў мерапрыемстве. Майце на ўвазе, што бязвізавы ўезд з Украіны, Грузіі і Малдовы прадастаўляецца толькі для ўладальнікаў біяметрычных пашпартоў. Кошт візы пакрываецца толькі ў тым выпадку, калі вы падаеце арыгінальныя квітанцыі з амбасады або візавага цэнтра.

Страхаванне: страхаванне будзе кампенсавацца толькі на час паездкі і мерапрыемства. Калі ласка, пераканайцеся, што вы купляеце сваю страхоўку максімум на 6 дзён. У адваротным выпадку памер кампенсацыі будзе прапарцыйна паменшаны.

Падарожжа: усе ўдзельнікі самі купляюць праязныя квіткі і абавязаныя прад’явіць арыгінальныя (у раздрукаваным выглядзе для электронных) квіткі (зваротныя квіткі) таксама падчас мерапрыемства для кампенсацыі выдаткаў. Выдаткі ўдзельнікаў з Беларусі будуць пакрытыя толькі ў тым выпадку, калі яны выязджаюць з Беларусі ў Літву напрамую. Паездкі на аўтамабілі ня будуць кампенсаваныя. Удзельнікі, якія прыбываюць з іншых краінаў, чым Беларусь, павінныя дамовіцца з арганізатарамі аб кошце квітка перад яго набыццём.

Пражыванне і харчаванне аплачваюцца толькі на час правядзення мерапрыемства. Калі вы прыедзеце раней ці ад’едзеце пазней, паклапаціцеся пра гэта самастойна.

Трансфер з / ў аэрапорт: удзельнікам, якія прыляцяць на самалёце (акрамя беларусаў), рэкамендуецца скарыстацца грамадскім транспартам, каб дабрацца да месца сустрэчы ў Вільнюсе (грамадскі аўтобус № 2, аэрапорт-экспрэс да аўтавакзала Вільнюса, цягнік да чыгуначнага вакзала Вільнюса (побач з віленскім аўтавакзалам) – http://vno.lt/ru/planning-a-trip/how-to-reach/train-bus/)

Месца сустрэчы на аўтавакзале Вільні. Трансфер ад месца сустрэчы на аўтавакзале ў Вільні да месца правядзення мерапрыемства і назад будзе арганізаваны адразу для ўсіх удзельнікаў, якія едуць усе разам. Арганізатары не займаюцца індывідуальнымі перавозкамі / дастаўкай удзельнікаў, калі гэта не было ўзгоднена загадзя.

ЗАЎВАГА. Адабраныя ўдзельнікі абавязваюцца цалкам прыняць удзел у праграме датычна наведвальнасці ўсіх сесій. Толькі тыя ўдзельнікі, якія наведвалі ўсе сесіі/праграмы, атрымаюць кампенсацыю выдаткаў.

МОВА НА INSPIRED BY

INSPIRED BY– гэта міжнароднае мерапрыемства, і мы жадаем, каб усе нашы ўдзельнікі адчулі сябе жаданымі гасцямі. Англійская і руская мовы з’яўляюцца афіцыйнымі мовамі INSPIRED BY, так як яны найбольш шырока зразумелыя ўсімі ўдзельнікамі. Беларуская мова з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных моваў у нефармальных перамовах і дыскусіях. Падчас семінараў мы падтрымліваем выкарыстанне любой мовы, на якой усе ўдзельнікі здолеюць дамовіцца. Шматмоўным ўдзельнікам прапануецца добраахвотна выступаць у якасці перакладчыкаў для пераадолення моўных бар’ераў паміж актывістамі.

ЗАЎВАГА. INSPIRED BY разглядае мову як інструмент камунікацыі і рэкамендуе пазбягаць абмеркавання мовы ў палітычным кантэксце.

КАШТОЎНАСЦІ INSPIRED BY

  • Актыўны ўдзел і наведванне.
  • Уважліва слухаць і выказваць ўласныя ідэі.
  • Мы імкнёмся да адкрытай і памяркоўнай супольнасці і дапамагаем адзін аднаму ствараць бяспечную, творчую працоўная прастору, што натхняе.
  • Выкарыстанне алкаголю і наркотыкаў несумяшчальна з INSPIRED BY.
  • Арганізатары пакідаюць за сабой права абмежаваць удзел у мерапрыемстве за парушэнні.

КАЛЯНДАР

Прыём заяваў адчыняецца на пачатку сакавіка і любы можа запоўніць форму заяўкі да 24 сакавіка 2019 года, калі прыём будзе зачынены.

Працэс адбору будзе праходзіць ад 25 сакавіка да сярэдзіны красавіка.

Усе кандыдаты будуць праінфармаваныя аб выніках адбору ў сярэдзіне красавіка 2019 года.

НАВЕДВАННЕ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У РАМКАХ ПРАГРАМЫ

Усе запрошаныя ўдзельнікі абавязваюцца цалкам прыняць удзел у праграме INSPIRED BY датычна наведвальнасці ўсіх сесіяў, а таксама ўнесці свой уклад у матэрыялы, якія маюць быць надрукаванымі і / або апублікаванымі ў лічбавым выглядзе і маюць значэнне для вызначэння вашага ўнёску ў праграму.

ШТО НАТХНЯЕ ВЫПУСКНІКОЎ INSPIRED BY

Усе ўдзельнікі штогадовага мерапрыемства сталі адзінай сеткай (@MBC Alumni), якую актывісты з 2008 года могуць выкарыстоўваць для пошуку дапамогі, кансультацый, натхнення і кантактаў у сваіх праектах.

ХТО З’ЯЎЛЯЕЦЦА АРГАНІЗАТАРАМІ INSPIRED BY?

Супольнасць выпускнікоў INSPIRED BY (ex MediaBarCamp), NextStopNewLife (BY).

Партнёр праекта: Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі, Forum Syd.